Дзень Волі ў Менску 25 сакавіка

3

Па словах старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, гэты дакумент будзе пададзены ў Менгарвыканкам 7 сакавіка.

– Дваццаць пятага сакавіка збор на Акадэміі навук у 18.00, шэсце да Плошчы Незалежнасці. Дамовіліся, што асноўнымі тэмамі будзе Незалежнасць Беларусі, салідарнасць з Украінай і патрабаванне вызвалення палітычных вязняў.

Заяўка на мерапрыемства пакуль не падпісаная. Але паставіць свае подпісы і прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемства пагадзіліся прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, грамадскай кампаніі “Гавары праўду”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Рады беларускай інтэлігенцыі.



Няма запісаў для адлюстравання