У Берасці восем кандыдатаў па ўласным жаданні адмовіліся далей удзельнічаць у выбарах

3

Заявы пра адмову ва ўдзеле ў выбарчай камісіі былі адзінагалосна зацверджаны яе сябрамі.

Большасць тых, хто адмовіўся ад балатавання, маглі ісці на выбары пад прымусам, – лічыць Уладзімір Вялічкін:

– Першы з іх адмовіўся на той падставе, што змянілася нумарацыя акругоў. То бок ён не на тую акругу падаў дакументы, на якой жыве. Астатнія пераважна падалі заявы па асабістым жаданні. Адзін з іх напісаў у сваёй заяве, што кладзецца ў шпіталь. Я лічу, што гэтыя восем асобаў не пажадалі ўдзельнічаць у выбарах. Яны ад пачатку не мелі жаданне ўдзельнічаць у выбарах, ім нехта параіў, і яны пайшлі. Як я пабачыў, бальшыня з іх – настаўнікі. Яны перадумалі.

Такім чынам у Берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў засталося 114 прэтэндэнтаў на тое, каб быць народнымі абраннікамі.



Няма запісаў для адлюстравання