Труну з целам Барадуліна паставілі на яго родным падворку ва Ушачах. Правесці Рыгора Іванавіча ў апошні шлях сабраліся сотні землякоў.
Апошняе слова прамовілі блізкія сябры паэта – літаратары Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч, прыехала развітацца з нацыянальным класікам і сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзіміраўна.
Згодна з апошняй воляй Барадуліна яго пахавалі на могілках ва Ушачах побач з маці.
“Ну, вось і ўсё… Памерла сумленне Беларусі”, — сказаў нехта з прысутных пад час развітання з паэтам.
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!