У Ельску судзяць актывістаў “Маладога фронту”

7
У Ельску 24 лютага адбываецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў “Маладога фронту” Мікалая Дземідзенкі й Дзьмітрыя Крамянецкага, паведамляе БелаПан.

Абодва абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве на падставе арт. 17.1 КоАП.

Актывістаў, якія адпраўляліся ў Кіеў 22 лютага, спынілі ўкраінскія пагранічнікі й без тлумачэньня прычын паставілі ў іх пашпартах адзнакі, якія забараняюць уезд у краіну тэрмінам на пяць гадоў. Затым Дземідзенку й Крамянецкага перадалі беларускаму боку, потым даставілі ў Ельск — у найбліжэйшы райаддзел міліцыі. Там у дачыненьні да іх і былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. У РАУС актывісты будуць знаходзіцца да суда.


Няма запісаў для адлюстравання