МУС Украіны адсачыла ўсе перамяшчэнні Януковіча, ён у вышуку

Авакаў падрабязна апісвае усе перамяшчэнні былога прэзідэнта Украіны пасля вылета з Межыгор’я. Паводле кіраўніка МУС Украіны, ад Януковіча сышла частка аховы, а сам ён зараз знаходзіцца ш раёне Крыма. Падаем допіс Авакавацалкам.

“Дакладваю ўкраінскаму народу. Януковіч знік. Усю ноч разам з кіраўніком СБУ Валянцінам Налівайчанкам мы займаліся ўрэгуляваннем сітуацыі ў Севастопалі і … пошукам экс-кіраўніка дзяржавы. 21 – га ў пятніцу В.Ф. Януковіч, у суправаджэнні А.П. Клюева, вылецеў верталётамі з Кіева ў Харкаў, маючы намер прыняць удзел у з’ездзе дэпутатаў партыі рэгіёнаў у Харкаве. 22-га ў суботу Януковіч, пераначаваўшы ў рэзідэнцыі ў Харкаве – адмовіўся ад удзелу ў з’ездзе, запісаў відэазварот і верталётамі паляцеў у аэрапорт Данецка.

Пасля прыбыцця ў аэрапорт Данецка, разам з аховай, з верталётаў перасеў на два прыватных самалёта тыпу “Фалькон”. Спрабаваў вылецець. Памежная служба перашкодзіла вылету. Пасля чаго Януковіч адбыў у рэзідэнцыю ў Данецку, дзе і прабыў некалькі гадзін.

Познім вечарам 22-га, аўтамабілямі, без суправаджэння ДАІ, картэж Януковіча адбыў у Крым. 23-га (нядзеля) прыбыў у Крым. Спыніўся ў адным з прыватных санаторыяў, наўмысна ігнаруючы дзяржаўныя спец аб’екты, у тым ліку – спецыялізаваную прэзідэнцкую дзяржаўную дачу, на якую раней меркаваў прыбыць.

Даведаўшыся аб рашэннях парламента па прызначэнні в.а. прэзідэнта Украіны Турчынава А. В., і пра вылет ў Крым новых кіраўнікоў МУС і СБУ, Януковіч хутка выехаў у прыватны санаторый па кірунку да аэрапарта Бельбек, у якім да гэтага часу ўжо знаходзіліся мы з Налівайчанкам.

У 23.50 Януковіч, не даязджаючы да аэрапорта Бельбек, спыніўся ў прыватнай рэзідэнцыі ў раёне Балаклавы. Сабраў сваю ахову – спытаў, “хто з ім будзе ў суправаджэнні далей”, а “хто застанецца тут”. Частка супрацоўнікаў выказала жаданне “застацца тут”. Януковіч, развітаўшыся з імі – перадаў афіцыйную АДМОВУ АД ДЗЯРЖАЎНАЙ АХОВЫ (прыкладаю скан).

Супрацоўнікі ўпраўлення дзяржаўнай аховы, якія паікнулі Януковіча, забралі ўсё дзяржаўную зброю, і перадалі яе ў крымскае аддзяленне МУС.

З часткай аховы Януковіч, у суправаджэнні А.П. Клюева, трыма машынамі адбыў у невядомым накірунку – адключыўшы ўсе віды сувязі.

Інфармую на сённяшнюю раніцу. Ўзбуджаная крымінальная справа па масавых забойствах мірных грамадзян. Януковіч і шэраг іншых службовых асоб аб’яўлены ў вышук”.

Поделиться ссылкой: