Маладафронтаўцаў, якія ехалі на Майдан, пасадзілі на 10 сутак

3

22 лютага актывістаў Мікалая Дземідзенку і Змітра Крамянецкага затрымалі на украінскай мяжы. Ім паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Украіны на 5 год і адвезлі на беларускі бок. Пасля на мяжы з’явіліся міліцыянты, якія затрымалі хлопцаў за тое, што тыя нібыта лаяліся матам.

Судовы працэс прайшоў 24 лютага, паведамляе праваабарончы сайт “Вясна”. Суддзя Іван Цалкоў прысудзіў ім па 10 сутак арышту.

Дарэчы, падчас папярэдняга візіту на Майдан (10-20 снежня) з хлопцаў узялі падпіску аб неўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Украіны.

Фота Дземідзенкі — bymedia.net


Няма запісаў для адлюстравання