“Пробы былі ўзятыя 13 лютага ў мёртвага дзіка, які быў знойдзены ў гміне Шудзялова, прыкладна 900 метраў ад мяжы з Беларуссю”, – гаворыцца ў паведамленні. Наяўнасць у кабана ўзбуджальніка афрыканскай чумы свіней пацвердзіў галоўны ветэрынарны лекар Польшчы.

У Падляшскім ваяводстве некалькі дзён таму былі ўзмоцнены меры па прадухіленні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. У звязку з ачагамі афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаецца вобласць патэнцыйнага з’яўлення хваробы, якая ўключае Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Гайнаўскі, Монькаўскі, Сейненскі, Сямятыцкі, Сакалоўскі, Сувальскі паветы, а таксама Беласток і Сувалкі.

Фота wet.uwm.edu.pl

Поделиться ссылкой: