У яго падраздзяленні практыкуюцца начныя “пракачкі” у хімабароне. Калі службовец выказаў пратэст супраць нестатутных дзеянняў, “дзяды” – сяржанты збілі яго нагамі і не адпускалі ў санчастку, казалі “Ты нас здасі”. Лекары выявілі ў збітага траўму галавы, паведамляе сайт bchd.info.

 
Перад прыездам у брыгаду А.Лукашэнкі траўмаванага байца тэрмінова сплавілі ў чыгуначныя войскі ў Парычы, адкуль яго і адвезлі на абследаванне ў Мінск.
 
Пра дзедаўшчыну ў спецназе можа сведчыць і нядаўні выпадак уцёкаў, пра які паведамлялі навінавыя парталы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»