У Генпракуратуры нагадалі, што раней для зніжэння ўзроўню спажывання алкаголю і памяншэнні негатыўных наступстваў ад гэтага ў шэрагу рэгіёнаў быў абмежаваны час рэалізацыі алкагольных напояў.
Аднак міністэрства гандлю 28 кастрычніка 2013 года ў сваім лісце аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму паказала на недапушчальнасць прыняцця рашэнняў аб абмежаванні часу рэалізацыі алкаголю. Тым не менш, адзначылі ў Генпракуратуры, ліст мінгандлю страціў сілу з 30 снежня 2013 года.
Генпракуратура таксама канстатуе, што ўзровень спажывання алкаголю ў краіне застаецца высокім. На медыцынскім уліку складаецца 175 тыс. хранічных алкаголікаў, пад наглядам нарколагаў – 16 тыс. непаўналетніх. У 2013 годзе больш за 16 тыс. асоб здзейснілі злачынства, будучы п’янымі, у тым ліку 341 забойства, 767 фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, больш за 1200 хуліганстваў.
Як паведамляў Тэлеграф, У 2014 годзе ў закон Беларусі “Аб рэкламе” плануеццаўнесці змены, накіраваныя на абмежаванне рэкламы парасонавых брэндаў (рэкламы пад адной маркай кампаніі некалькіх груп тавараў), калі рэклама аднаго з тавараў забароненая. У прыватнасці, пасля ўнясення змяненняў у закон, калі рэклама алкаголю забаронена альбо абмежаваная, не будзе дазволена рэкламаваць і мінеральную ваду, іншыя тавары, якія выпускаюцца гэтым жа вытворцам.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!