Беларусь запрашае спецдакладчыкаў ААН па правах чалавека

2

Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай беларускага дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч 10 лютага на брыфінгу ў Мінску, паведамляе www.belapan.by.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра спецдакладчык па свабодзе СМІ, свабодзе рэлігіі, свабодзе суддзяў, па гандлі людзьмі і дзіцячай парнаграфіі, па правах мігрантаў, па гвалце ў адносінах да жанчын.

На пытанне БелаПАН, чаму не пацвярджаецца запрашэнне для візіту спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Савета ААН па правах чалавека Міклаша Харашці, Амбразевіч адказаў: «Мы не лічым, што ён можа ці здольны весці канструктыўны дыялог з урадам Беларусі ў сілу спецыфічных асабістых якасцяў і перадгісторыі пытання (стварэння пасады спецдакладчыка – БелаПАН.), а таксама таму, што стварэнне гэтай пасады ажыццяўлялася без згоды з беларускім урадам».

Амбразевіч назваў няправільным меркаванне аб тым, што дадзеная пасада дае магчымасць беларускаму ўраду весці канструктыўны дыялог з СПЧ. Падобныя пасады, падкрэсліў ён, павінны ўводзіцца толькі на добраахвотнай аснове і па ўзгадненні з урадам краіны. Толькі тады яны змогуць спрыяць паляпшэнню сітуацыі.

Адказваючы на пытанне, чаму да гэтага часу не былі ажыццёўлены візіты тэматычных дакладчыкаў і Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілэй, Амбразевіч паведаміў, што запрашэнні ім былі накіраваны яшчэ ў 2010 годзе. «Візіты не былі рэалізаваны, мабыць, з-за пазіцыі ўпраўлення Вярхоўнага камісара аб тым, што, калі існуе краінавы дакладчык, візіты іншых дакладчыкаў не патрэбныя», – сказаў ён.

На ўдакладненне БелаПАН аб тым, што Вярхоўны камісар па правах чалавека адмовілася ад візіту ў сувязі з тым, што беларускі бок не гарантаваў ёй сустрэчу з палітвязнямі, якія знаходзяцца ў турме, Амбразевіч заўважыў: «Пытанне аб сустрэчы з імі, магчыма, і было, але чаму беларуская дзяржава павінна ў парушэнне ўласнага заканадаўства ісці на такія дзеянні?»


Няма запісаў для адлюстравання