Журналістаў пад канвоем вывезлі з Мёраў

8

Наста Рэзнікава, Аляксандр Пацееў і Сяргей Кручкоў здымалі сюжэт для праграмы «Маю права» пра жыхароў мястэчка, якія засталіся без ацяплення.

Журналістаў затрымалі для высвятлення асобаў. Міліцыянты патлумачылі ім, што «яны перабываюць у зоне вайсковых вучэнняў, пра якія інфармавалі медыі, таму прысутнасць журналістаў тут непажаданая». Пасля журналістаў пад канвоем вывезлі з Мёраў і адпусцілі, прыгразіўшы, што калі тыя вернуцца, затрыманне будзе нашмат больш брутальным.

Ужо тыдзень жыхары Мёраў жывуць без ацяплення. Іх інфармавалі, што гэта з прычыны аварыі, аднак, як удалося высветліць журналістам, справа ў вайсковых зборах. Цяпло перанакіравалі, каб абагрэць казармы.


Няма запісаў для адлюстравання