Маскоўскі школьнік выпадкова даведаўся аб тым, што ён застрэліў двух чалавек:

– Я ўключыў тэлевізар, а там мяне круцяць – з мамай літр валяр’янкі выпілі на дваіх.

Цёзку сапраўднага забойцы такая “слава” не вельмі ўзрадавала – каб аспрэчыць інфармацыю журналістаў, ён выклаў на сваёй старонцы УКантакце фотаздымак, на якім трымае ў руках “Камсамольскую праўду” са сваёй выявай на першай старонцы.

Маскоўскі "школьнік-стралок" збіраецца падаваць у суд на журналістаў

Фота на старонцы УКантакце

У прычынах памылкі журналістаў давядзецца разбірацца следству, Сяргей збіраецца падаваць у суд на тыя медыя, што распаўсюдзілі яго здымкі.

Маскоўскі "школьнік-стралок" збіраецца падаваць у суд на журналістаў

 

Пакуль школьнік, які ніколі не трымаў зброі ў руках, знаходзіцца дома, у школу не ходзіць. Спадзяецца, што пасля такой гісторыі двойкі яму ставіць ужо не будуць.

Нагадаем, 3 лютага ў адну з маскоўскіх школ старшакласнік прыйшоў са зброяй. Ён застрэліў выкладчыка геаграфіі і міліцыянера, які прыехаў на выклік. Большых ахвяраў удалося пазбегнуць – настаўнікаў і вучняў эвакуіравалі, злачынцу затрымалі.

 
Скрын з сайта kp.ua

Поделиться ссылкой: