Ці патаннеюць шэнгенскія візы для беларусаў?

2

У адказе кіраўніка візавага аддзелу Генеральнага дырэктарату ўнутраных справаў Еўрапейскай камісіі Яна дэ Чэстэра на зварот беларускіх грамадскіх арганізацый з заклікам палегчыць візавы рэжым з Беларуссю гаворыцца, што кошт Шэнгенскай візы для беларусаў можа зменшыцца, тэрмін атрымання візы можа скараціцца да 10 дзён.

Еўрапейская камісія спадзяецца неадкладна пачаць перамовы з Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і паведамляе аб павелічэнні долі шэнгенскіх візаў, выдадзеных беларусам бясплатна.


Няма запісаў для адлюстравання