Віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік заклікаў беларусаў у Год гасціннасці часцей усміхацца і не палохаць гасцей сваім сумным выглядам. Адмыслоўцы працуюць над брэндамі гарадоў і думаюць, як змяніць імідж нашай краіны, але ці будзе гэта мець плён?

Кіраўнік Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан у «Размове Калінкінай» падкрэсліў, што імідж любой дзяржавы залежыць найперш ад таго, якія звесткі пра сваю краіну падаюць жыхары. У стварэнні добрага вобразу краіны мае быць уключаны амаль кожны жыхар, мяркуе эксперт: «У іміджы тэрыторыі, як часта кажуць маркетолагі, ці гэта горад, ці краіна, – гэта вельмі важна, каб жыхары былі ўключаныя і каб яны разумелі, хто яны, адкуль яны і што хочуць сказаць гэтаму свету». 

Калі, да прыкладу, для замежнікаў брэндам Беларусі ёсць вырабы з лёну, то трэба гэта выкарыстоўваць, нават калі «лён» – гэта міф, які дажыў да сёння з савецкіх часоў, мяркуе адмыслоўца. «Імідж – гэта і ёсць нейкая гульня з міфамі і выкарыстоўванне іх для сваёй карысці», – заўважыў спадар Лопан.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»