Украінскія журналісты запісалі відэа-зварот да народу, у якім выказалі пратэст супраць палітычных рэпрэсій:

Вахтанг Кіпіані (сайт Історична правда): Таму мы хочам змены ўсёй сістэмы.

Сяргей Рахманін (газета Дзеркало тижня): Мы хочам супольна пабудаваць краіну, за якую нікому не будзе сорамна, краіну якой мы ўсе будзем ганарыцца.

Наталля Масейчук (1+1): Я хачу жыць у краіне, дзе ўлада ведае, што нельга прыніжаць чалавечую годнасць.

Вольга Чэрвакова (незалежны журналіст): Мы, украінскія журналісты, гатовыя зрабіць усё, што ў нашых сілах для таго, каб улада пачула грамадства.

Святаслаў Цэголка (5 канал): Каб спыніць супрацьстаянне і дапамагчы бакам дамовіцца. Краіна павінна стаць мірнай і справядлівай. Слава Украіне!

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб амністы. Раней Генеральная пракуратура паведаміла пра 140 арыштаваных пратэстоўцаў.

Поделиться ссылкой: