Аб гэтым сёння на падагульняючай калегіі Міністэрства інфармацыі паведаміў кіраўнік ведамства Алег Праляскоўскі.
FM-вяшчанне ў складзе “Советской Белоруссии”, як бачыцца міністру, павінна быць з навінамі, музычным і, што асабліва важна, грамадска-палітычным. Акрамя таго, выдавецкаму дому плануецца перадаць партал “СМІ Беларусі”. Рэсурс не толькі стане адзіным пунктам уваходу для ўсіх дзяржаўных СМІ, але і будзе аказваць метадычную дапамогу рэгіянальнай прэсе ў развіцці іх вэб-рэсурсаў, адзначыў Алег Праляскоўскі.
Міністр абазначыў галоўныя задачы, якія стаяць у 2014 годзе перад выдавецкімі дамамі “Звязда” культуралагічнай накіраванасці і грамадска-палітычнага холдынга на базе “Советской Белоруссии”. Гэта выпуск якасна новага інфармацыйнага прадукту, для чаго важна, у прыватнасці, інтэграваць розныя каналы перадачы інфармацыі, узмацняць інтэрнэт-складальнік сваёй дзейнасці, больш актыўна працаваць у сацыяльных сетках.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!