Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацабароне, на канец снежні 2013 года склала 20,9 тыс. чалавек, або 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. У абсалютных лічбах гэта на 16% менш, чым на канец снежня 2012 года, і на 0,7% менш, чым на канец лістапада 2013 года, у адносных – роўна паказчыку снежня 2012 года.

Арганізацыі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у снежні 2013 года прынялі на працу 57,2 тыс., у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы – 3,6 тыс. чалавек (6,4% ад агульнай колькасці прынятых), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Звольнена па розных прычынах 68,7 тыс. чалавек (2,1% сярэднемесячнай колькасці), з іх 7,3% – за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 2,8% – у сувязі са скарачэннем колькасці работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Стаўленне ліку прынятых работнікаў да ліку звольненых у снежні 2013 склала 0,832 (у снежні 2012 года – 0,857). Колькасць звольненых перавысіла колькасць прынятых на 11,5 тыс. чалавек (у снежні 2012 года – на 9 тыс. чалавек).

Як паведамляў Тэлеграф, міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко 29 студзеня на пасяджэнні калегіі Міністэрства аховы здароўя, прызнаў, што кваліфікаваныя дактары часта з’язджаюць з Беларусі. Паводле яго слоў, прыгранічныя рэгіёны Расіі будуюць сваю палітыку на тым, каб запрашаць на працу беларускіх высокакваліфікаваных лекараў.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»