За трафікам беларусаў будуць сачыць дзяржаўныя органы

7

Новы ўказ уносіць змяненні і дапаўненні ва ўказ нумар 515 “Аб некаторых мерах па развіцці сеткі перадачы дадзеных у Рэспубліцы Беларусь» і пашырае паўнамоцтвы Аператыўна-аналітычнага цэнтра, які цяпер мае права не толькі праслухоўваць электронныя паведамленні і трафік беларусаў, але і ажыццяўляць тэхнічны кантроль «за пропускам міжнароднага трафіку і далучэннем да сетак электрасувязі замежных дзяржаў». 

Эксперт у сферы медыятэхналогіяў Паўлюк Быкоўскі адзначае, што сусветная практыка праслухоўванняў ужо ні для каго не сакрэт.

У сусветным маштабе такога кшталту рэчы сталі на слуху пасля таго, што сказаў Сноўдэн. Гэта не сакрэт, што падобныя рэчы робяць спецслужбы. І тут пытанне: наколькі гэта адпавядае забавязанням Беларусі і нормам перлюстрацыі карэспандэнцыі. Разам з тым я ведаю, што ёсць розныя ацэнкі юрыдычнай практыкі ў іншых краінах наконт падобных рэчаў. Таму мне цяжка сказаць, ці будзе гэта касацыйная норма нейкім аргументам для беларускіх спецслужбаў.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце атрымаў права слухаць увесь трафік, які праходзіць праз Беларусь. Зараз становіцца зразумела, што меў на ўвазе беларускі кіраўнік, аддаючы загад начальніку ААЦ узяць пад кантроль міжнародны трафік.



Няма запісаў для адлюстравання