Наста Дашкевіч перайшла ў «Гавары праўду»

32

— Мой выбар паў на «Гавары праўду», бо я веру, што гэтая каманда здольная да прафэсійнай працы, бачу пэўны патэнцыял і буду спрабаваць дапамагчы, — заявіла Наста Дашкевіч ў інтэрвію Радыё Свабода.

— Наста Дашкевіч — адна з самых унікальных постацяў у Беларусі. Я праходзіў зь ёй па адной крымінальнай справе, сядзелі ў адной турме. Магу засьведчыць, што так годна, як вяла сябе гэтая дзяўчынка, мала хто сябе так паводзіў — неверагодныя сіла духу, характар, лёгіка мысьленьня, — кажа Ўладзімер Някляеў, кіраўнік кампаніі «Гавары праўду». — Дашкевіч важная для мяне яшчэ і тым, што нясе ў сабе беларускі нацыянальны складнік, чаго нашай кампаніі трохі бракуе — і ў гэтым нас справядліва вінавацяць. Яна будзе займацца культурніцкай і мэдыйнай працай і карэкцыяй кампаніі ў бок нацыянальнага складніку.

Наста Дашкевіч (Палажанка) кажа, што першым яе праектам будзе цырымонія ўручэньня прэміяў імя Сьвятланы Навумавай, паведамляе Радыё Свабода.


Няма запісаў для адлюстравання