Зельцэр думае пра Беларусь

0

Агенты КДБ падсыпалі ў кубкі адваката і яго сакратаркі седатыўныя рэчывы ў лонданскай кавярні. У адурманеным стане ахвяры былі завезеныя ў Беларусь у прыватным самалёце расійскага алігарха Барыса Беразоўскага. Яны былі збітыя і арыштаваныя і правялі ў калоніях па сфабрыкаваным абвінавачванні ў шпіянажы больш за год, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на выданне Daily News.

Пазоў ад імя Зельцэра і Функ складаецца з 26 старонак. Ён пададзены ў Федэральны суд у Брукліне.

Сума кампенсацыі ад «Белнафтахіма», які мае свае інтарэсы ў ЗША, складае 140 мільёнаў даляраў.

Прэс-сакратар «Белнафтахіма» Марына Касьцючэнка пракамэнтавала: «Канцэрн «Белнафтахім» ніякіх спраў са спадаром Зельцерам і спадарыняй Функ не меў і ня мае. Чаму менавіта на гэты адрас накіраваныя іхныя прэтэнзіі, мы не ведаем».

«Белнафтахім» адмовіўся паведамляць, ці атрымлівала кампанія запыты з боку амерыканскіх праваахоўных органаў.

Таксама кампанія не каментуе, якія менавіта яе інтарэсы могуць быць закранутыя ў ЗША ў сувязі з пазовам Эмануіла Зельцэра.

Эмануіл Зельцэр і яго сакратарка Ўладлена Функ былі затрыманыя 12 сакавіка 2008 года.

11 жніўня 2008 года па абвінавачанні ў выкарыстанні заведама фальшывых дакументаў і спробу камерцыйнага шпіянажу Зельцэр быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, Функ — на адзін год. Сваёй віны асуджаныя не прызналі. Уладлена Функ адбыла тэрмін пакарання і 20 сакавіка 2009 года вярнулася дадому ў ЗША.

30 чэрвеня 2009 года пасля сустрэчы з амерыканскімі кангрэсменамі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне Эмануіла Зельцэра, і ў той жа дзень амерыканскі адвакат быў вызвалены.

У 2012 Зельцэр і Функ ужо падавалі пазоў да беларускай кампаніі ў бруклінскі суд Kings County Supreme Court на 70 мільёнаў даляраў.


Няма запісаў для адлюстравання