Доля продажаў гарэлкі скарачаецца. Калі ў 2012 годзе яе доля ў абсалютным алкаголі складала 49,9%, то летась толькі 46,9%.

Наадварот, вырасла доля пладовых вінаў (з 21,8% да 22,4%) і піва (з 14,3% да 16,1%).

Прывядзем увесь спажыты спірт да аднаго назоўніка – да гарэлкі. З 90,5 мільёна літраў абсалютнага алкаголю можна атрымаць 226,3 мільёна літраў гарэлкі. Гэта 452,6 мільёна бутэлек.

Насельніцтва Беларусі ўключна з немаўлятамі летась складала 9 465 725 чалавек.

Такім чынам, у сярэднім на кожнага жыхара краіны прыходзілася 48 бутэлек гарэлкі на год.
Фото: zautra.by

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»