Затрымалі за салідарнасць

6

Маладых людзей затрымалі пасля акцыі памяці загінулага на барыкадах ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызнеўскага.

Актывісты з партрэтам Жызнеўскага прыйшлі да помніка паэту Тарасу Шаўчэнка каля амбасады Украіны. Яны ўсклалі кветкі і паставілі свечкі, праспявалі гімн “Магутны Божа”, пасля чаго накіраваліся ў бок метро, дзе і былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага раёна Мінска.

Пасля высвятлення асоб і тлумачальных іх сталі адпускаць на волю.


Няма запісаў для адлюстравання