У Кіеве працягваецца супрацьстаянне паміж пратэстоўцамі і сілавікамі, ужо ёсць інфармацыя аб загінулых. Складана працаваць у віры падзей і журналістам.

– Сёння зранку актыўнасці з боку міліцыі не было, журналісты не адчувалі небяспекі, – распавёў па тэлефоне суразмоўца. – А вось учора на вуліцы Грушэўскага ў мяне стралялі гумавымі кулямі два разы – раніцай і вечарам. Першы раз куля праляцела каля твару і трапіла ў капюшон курткі. А вось вечарам пашэнціла менш – стрэл быў трапным, так што праняло аж да лёгкіх. За медыцынскай дапамогай не звяртаўся, але і прыемнага было мала. Пасядзеў у баку, пакуль боль не прайшла… Мой беларускі калега Васіль Фядосенка атрымаў такую ж кулю ў лоб — паміж абарончымі акулярамі і каскай.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»