Асветніцкаму грамадскаму аб’яднанню “прышылі” палітыку і рэлігію

9

Аб гэтым гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Каліноўскага старшыне АГА “БХД” Змітру Шурхаю.

Галоўная прычына адмовы ў тым, што паводле слоўніка рускай мовы “слова “хрысціянства” пазначае адну з сусветных рэлігій”, а “слова “дэмакрат” значыць прыхільнік дэмакратыі, сябар дэмакратычнай партыі”. А значыць, заяўляюць чыноўнікі, АГА БХД плануе займацца рэлігійнай і палітычнай дзейнасцю.

“Адпаведна назва аб’яднання асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Брэсцкія Хрысціяніскія Дэмакраты” не адпавядае і супярэчыць артыкулу 1 Закона (“Аб грамадскіх аб’яднаннях” – рэд.)”, – гаворыцца ў адказе.

Цікава, што ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя і дзейнічаюць такія грамадскія арганізацыі, як, напрыклад, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Бацькі і настаўнікі – за адраджэнне праваслаўнай адукацыі”, Грамадскае аб’яднанне хрысціян-вайскоўцаў «Вера и доблесть», Міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя “Сацыяльна-хрысціянскія службы “ТОS-Вайсрусланд”, Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”, у назве якіх прысутнічае слова хрысціянскі і праваслаўны, а таксама як, напрыклад, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “За Саюз і камуністычную партыю Саюза”, у назве якога пазначаная канрэтная палітычная ідэалогія і канкрэтныя палітычныя мэты – адраджэнне СССР. Нягледзячы на гэта, падобныя арганізацыі ў Беларусі зарэгістраваныя.


Няма запісаў для адлюстравання