Ён называецца «Рэальнасць і віртуальнасць: У які свет пхаюць чалавека маргінальныя інтэрнэт-рэсурсы»і прысвечаны нядаўняй гісторыі з уцёкамі спецназаўца з вайсковай часці ў Мар’інай Горцы.

Нагадаем, 21-гадовы Аляксандр Сушчык быў у вышуку шэсць дзён з 3 студзеня. 8 студзеня яго затрымала міліцыя ў Чэрвенскім раёне пасля выкрадання ў адным з дамоў вопраткі і харчавання. На салдата пачалі справы за крадзеж і дэзерцірства.

Са словаў Макарава вынікае, што ў маладога чалавека была інтэрнэт-залежнасць: «Высветлілася, што самы ўлюбёны занятак маладога чалавека — віртуальны свет, планшэт, з якім ён ніколі не раставаўся. Нават у звальненнях увесь час праводзіў у глабальнай сетцы, не выходзячы з дома, віртуальныя гульні замянілі яму рэальнае жыццё. Карыстацца асабістымі сродкамі сувязі пры нясенні службы ў нарадзе не дазволена. І тут нашы Узброеныя сілы не з’яўляюцца выключэннем — у войсках іншых краін нарматыўныя акты куды стражэйшыя ў гэтых адносінах».

«Факт застаецца фактам. Малады чалавек у 22 гады, знаходзячыся ў віртуальным свеце ілюзій, зусім не арыентуецца ў рэальнай абстаноўцы і не можа ацаніць для сябе, што ж небяспечней — атрымаць спагнанне (нарад на службу па-за чаргой) за парушэнне правіл карыстання асабістымі сродкамі сувязі на службе ці — канкрэтны тэрмін пазбаўлення волі за некалькі злачынстваў (самавольнае пакіданне месца службы і за крадзеж). Закон суровы, але справядлівы. Можна не сумнявацца, што маладога чалавека вернуць з віртуальнага свету міфічных мрой і перажыванняў да рэальнасці, бо за свае правіны трэба адказваць».

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»