Нагадаем: намеснік культурна-асветніцкай установы Platform Innovation Алена Красоўская -Каспяровіч паведаміла, што ў турме № 1 пасля публікацыі “Ліста з пекла” Мікалая Аўтуховіча была праведзена праверка. Па яе выніках кіраўніка турмы палкоўніка Аляксандра Аліева звольнілі з пасады. На яго месца прызначылі Уладзіміра Шаблінскага.

Мікалай Аўтуховіч не раз пісаў пра здзеклівыя адносіны адміністрацыі турмы. На знак пратэсту ён нават разрэзаў сабе лязом жывот.

Мікалай Працэнка паведаміў:

Кадравыя змены ніякім чынам не звязаныя з лістамі Аўтуховіча. Начальнік Аліеў ВВК (вайскова-урачэбная камісія. — Аўт.) не прайшоў і звольніўся па стане здароўя. А потым былі папросту штатныя змены. Людзей прызначылі на пасады і ўсё. Няма ніякай сувязі з Аўтуховічам. Не трэба ніякіх інсінуацый.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»