Стаўкі спаганянай з 1 студзеня 2014 года дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху вар’іруюцца ад 1 да 25 базавых велічынь. Стаўка пошліны вызначаецца ў залежнасці ад масы транспартнага сродку – поўны пералік апублікаваны на сайце МПЗ.

Там жа размешчаны рэквізіты атрымальніка сродкаў, якія неабходна ўказаць пры выплаце пошліны праз банкі і аддзяленні сувязі. У ліку рэквізітаў – уведзеныя з пачатку года новыя плацежныя коды. Для арганізацый гэта код 03005, для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – 03006.

Адзначаецца, што дадзеная дзяржпошліна выплачваецца «да падачы дакументаў аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартнага сродку».

Так, адну базавую велічыню (цяпер гэта 130 тыс. рублёў) фізічным асобам і ІП будзе каштаваць дазвол на прычэп з максімальнай дазволенай масай не больш за 0,75 тоны. Пошліна на легкавы аўтамабіль масай да 1,5 тоны для гэтых катэгорый абыдзецца ў тры базавыя велічыні (390 тыс. рублёў), ад 1,5 да 2 тон – у пяць базавых велічынь (650 тыс. рублёў), ад 2 да 3 тон – у сем базавых велічынь (910 тыс. рублёў). Стаўка пошліны на легкавое аўто масай звыш 3 тон складае 10 базавых велічынь (1,3 млн. рублёў).

Арганізацыям прыйдзецца заплаціць пошліну на легкавы аўтамабіль масай да 1,5 тоны ў пяць базавых велічынь, ад 1,5 да 2 тон – сем базавых велічынь, ад 2 да 3 тон – дзевяць базавых велічынь ( 1,17 млн. рублёў), звыш 3 тон – 12 базавых велічынь ( 1,56 млн. рублёў). Стаўка пошліны на прычэп з максімальнай дазволенай масай не больш за 0,75 тоны для арганізацый складае тры базавыя велічыні.

Фізічныя асобы, ІП і арганізацыі, якія жадаюць атрымаць дазвол на допуск для грузавога аўтамабіля або цягача масай да 3,5 тон, абавязаны выплаціць пошліну ў 15 базавых велічынь (1,95 млн. рублёў), ад 3,5 да 12 тон – 20 базавых велічынь (2,6 млн. рублёў), звыш 12 тон – 25 базавых велічынь ( 3,25 млн. рублёў).

Стаўка пошліны для ўсіх катэгорый на матацыкл роўная адной базавай велічыні, на прычэп з максімальнай дазволенай масай больш за 0,75 тоны – 10 базавых велічынь, на аўтобус – 15 базавых велічынь.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»