“Сёння мы святкуем Раство Хрыстовае, святое Богаўвасабленне. Яно ажыццёўлена для нас з вамі, каб мы змянілі смутак на радасць… Здолеем у гэтыя калядныя дні стаць на бок мудрасці і прастаты. Памірымся з блізкімі, адкінем грахоўныя звычкі, адступім хоць бы на час ад жыццёвай мітусні, каб асвяціцца святлом Віфлеемскай зоркі і сагрэцца дыханнем увасобленага Бога”, — адзначае ў сваім пасланні праваслаўны архірэй.

Ганаровы патрыяршы экзарх усяе Беларусі нагадаў, што ў 2014 годзе праваслаўны свет будзе святкаваць 700-годдзе з дня нараджэння найпадобнага Сергія Раданежскага, Беларускі экзархат таксама адзначыць 30-годдзе ўстанаўлення Сабора Беларускіх святых.

“Нашы святыя ўжо на працягу многіх стагоддзяў паказваюць нам прыклад духоўнага ўзыходжання, да якога закліканы і кожны з нас: абнавіцца духам і ўвасобіцца ў новага чалавека, створанага па Богу, у праведнасці і святасці праўды, — адзначыў ён. — Сёння мы маем патрэбу ў героях веры і любові, героях паўсядзённага хрысціянскага жыцця. Мы маем патрэбу ў тым, каб яслі нашых сэрцаў, нашы дамы і працоўныя месцы асвяціліся святлом Каляднай зоркі, якая ўзвяшчае сілу любові”.

Архірэй пажадаў, каб людзі ў гэтыя святы сталі дабрэйшыя адзін да аднаго.

Нагадаем, на пасяджэнні 25 снежня ў Маскве Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы задаволіў прашэнне мітрапаліта Філарэта “аб сыходзе яго на спачын” у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. Мітрапаліт Філарэт быў прызначаны ганаровым патрыяршым экзархам усяе Беларусі, захаваўшы права ўдзелу ў працы Святога сінода і пратакольнае месца на набажэнствах і ў афіцыйных цырымоніях.

Новым мітрапалітам Мінскім і Слуцкім стаў мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел.

Сёння БПЦ прадстаўлена прыкладна паўтара тысячамі прыходаў у 11 епархіях. Святароў рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, духоўныя семінарыі ў Мінску і Віцебску, а таксама духоўныя вучылішчы (Мінск, Слонім). У Беларускім дзяржуніверсітэце дзейнічае Інстытут тэалогіі. У краіне працуе больш як 1,1 тысячы праваслаўных храмаў, больш чым 100 цэркваў будуецца. Паводле апошніх даных (на 2008 год), да тых, хто прызнае праваслаўе, прылічаюць больш як 80% насельніцтва Беларусі

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»