Economist: па выпітай гарэлцы беларусы на другім месцы ў свеце

Штогод у свеце прадаецца 4,5 млрд літраў гарэлкі, піша The Economist.

Найбольш яе ўжываюць расіяне — штогод 13,9 літра на чалавека. За год жыхары Расіі выпіваюць 2 мільярды літраў гэтага алкагольнага напою, што складае амаль палову сусветнай прадукцыі. На другім месцы ў гэтым рэйтынгу знаходзяцца беларусы з 11,3 літрамі на чалавека. Украінцы з 7,7 літрамі — на трэцім месцы. За імі ідуць палякі з 7 літрамі на асобу.

Зусім інакш выглядае рэйтынг краінаў, у якіх найбольш спажываюць другі па папулярнасці моцнаалкагольны напой — ром. Тут на першых месцах знаходзяцца жыхары Кубы, Дамініканскай рэспублікі і Філіпінаў.    

Фота — bymedia.net  

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»