Паштоўкі ў дапамогу палітвязням

3

Многія хацелі набыць калядныя паштоўкі, каб павіншаваць родных, але апярэдзіў усіх Зміцер Дашкевіч, які адразу скупіў усю партыю. Таму актывістамі было прынята рашэнне вырабіць яшчэ некалькі сэрыяў калядных паштовак, каб усе ахвочыя маглі павіншаваць сваіх родных і любімых.

Таксама калядную паштоўку можаце замовіць і вы. Павіншуйце сямейных! Павіншуйце з Калядамі палітвязняў, каторыя церпяць у гэтыя дні за ўсіх нас і за нашую краіну, піша www.mfront.net.

Кошт адной паштоўкі — 20 тысячаў беларускіх рублёў. Паштоўкі можна замовіць на электроннай скрыне: press.mfront@gmail.com.

Дасылайце лісты з пазнакаю “Калядныя паштоўкі”.

Таксама можна замовіць калядныя паштоўкі па нумары 8029 705 50 71

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу палітвязням.


Няма запісаў для адлюстравання