Літва гатова да спрашчэння візавага рэжыму

2

Пра гэта заявіў намеснік старшыні сейма Літвы, сябра парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Пятрас Аўштравічусна сустрэчы з беларускімі журналістамі.

– На сённяшні дзень вельмі шмат сітуацый, калі візы доўгатэрміновыя прадастаўляюцца бясплатна. І яны выдаюцца вельмі хутка. У кірунку змяншэння коштаў – вельмі вялікія магчымасці. Еўразвяз мае такія адмысловыя інструменты, асабліва для моладзі і сталага пакалення, для тых, хто мае бізнес. Але ўсё адно ўздымаюцца пытанні: што яшчэ можна зрабіць? А можна зрабіць нулявы кошт па візах. 65 еўра – гэта вялікі кошт.

  Паводле літоўскага парламентара, ён поўнасцю падтрымлівае ідэю бясплатных шэнген-візаў для беларусаў. Але ў гэтым пытанні ёсць пэўныя перашкоды:

– Мы з’яўляемся чальцамі Шэнгену. Гэта значыць, што яшчэ больш жорстка ўсё і цэнтралізавана вызначаецца. Ёсць адна інфармацыйная сістэма па выдачы візаў.   

Пятрас Аўштравічус нагадаў, што ў візавым пытанні Еўразвяз таксама чакае ад Беларусі падпісання дамовы пра рэадмісію. Акрамя таго, у межах візавага дыялогу ў Беларусі павінны будуць з’явіцца якасныя біяметрычныя пашпарты, а таксама трэба выканаць “некаторыя дэмакратычныя ўмовы”.

* * *

Літва магла б выдаваць беларусам візы для шопінгу, і паследаваць прыкладу Варшавы. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні літоўскага Сейму Пятрас Аўштравічус на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Вільні.

Аднак, паводле яго, Міністэрства замежных справаў Літвы “прытрымліваецца больш строгай рэгламентацыі” ў пытаннях візавай палітыкі.

Пры гэтым польскі дэпутат падкрэсліў, што “візавая палітыка” з’яўляецца атрыбутам мінуўшчыны, ад якой у перспектыве трэба адмаўляцца.



Няма запісаў для адлюстравання