Капітан мазамбікскага пасажырскага самалёта спэцыяльна разьбіў машыну. 30 лістапада самалёт Embraer 190 авіякампаніі LAM пацярпеў крушэньне над тэрыторыяй Намібіі. Ляйнэр сьледаваў са сталіцы Мазамбіку, горада Мапуту, у Луанду – сталіцу Анголы.
 
Мазамбікскае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі апублікавала рапарт з праведзенага сьледзтва. Зь яго вынікае, што першы афіцэр на хвілінку выйшаў з кабіны пілётаў у пасажырскі салён. У той момант капітан Эрміньё дос-Сантас-Фэрнандэс зачыніўся ў кабіне й накіраваў самалёт у бок зямлі. На запісах з бартавых самапісцаў чуваць, як перад катастрофай папераджальныя сыстэмы ляйнэра даюць сыгнал аб няправільных параметрах палёту й магчымым сутыкненьні зь зямлёй, чуваць таксама, як другі пілёт грукоча ў дзьверы кабіны й патрабуе яго ўпусьціць.

У выніку катастрофы загінулі 27 пасажыраў й 6 членаў экіпажа. Сярод ахвяр катастрофы – грамадзяне Мазамбіку, Анголы, Партугаліі, Францыі, Брызыліі й Кітая.

Капітан Эрміньё дос-Сантас-Фэрнандэс правёў у паветры больш за 9 тыс. гадзін, у тым ліку ў якасьці капітана паветранага судна – каля 1400 гадзін.

Цяпер праваахоўныя органы вядуць сьледзтва адносна матываў злачынства лётчыка.

foto: wikimidia

Поделиться ссылкой: