Адных пасадзілі, а іншым — давядзецца раскашэліцца

4

Канстанціна Глушко арыштавалі на 5 сутак, а справа супраць Самохінаразвалілася, і з яго знялі ўсе абвінавачанні.

Акцыя адбылася ў пятніцу 20 снежня, таму затрыманым, як гэта заведзена ў мінскіх міліцыянераў, давялося ў чаканні суда два дні і тры ночы правесці ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Толькі ў панядзелак затрыманых прывезлі ў суд. Нявысветленым засталося пытанне: чаму затрымалі менавіта гэтых кіроўцаў, бо тады ў пятнічны вечар на праспекце Незалежнасці ў самы час пік дзясяткі аўтамабілістаў запаволілі рух і пачалі націскаць на клаксоны сваіх аўто на знак пратэсту супраць увядзення новага падатку на аўтамабілі. Таксама незразумела, чаму затрымалі толькі дваіх, а не 20 ці 40 чалавек. Але, як бы там ні было, у міліцэйскі пастарунак трапілі таксама былы палітвязень Аляксандр Францкевіч, які здымаў акцыю на свой мабільны, і дзяўчаты Наста Кухто і Наста Шатэрнік за тое, што заступіліся за хлопца. Наста Кухто за свой учынак мусіць заплаціць 650 тысяч рублёў, а яе сяброўка — мільён 300 тысяч рублёў. Аляксандр Францкевіч пакараны арыштам на 12 сутак. Гэта не апошнія штрафы за акцыю — супрацоўнікі міліцыі распачалі масава складаць пратаколы на кіроўцаў за гукавыя сігналы. За гэта прадугледжаны папярэджанні альбо штрафы да трох базавых велічыняў.

Сёлета акцыя аўтамабілістаў, скліканая праз сацыяльныя сеткі, стала першай пасля двухгадовага перапынку. 7 чэрвеня 2011 года першая маштабная акцыя супраць падаражання паліва “Стоп-бензін” так напалохала ўлады, што яны не сталі рэзка павышаць кошт паліва, ужыўшы тактыку паступовага павышэння. У выніку паліва падаражэла на столькі, на колькі было ім патрэбна, але пры гэтым была збіта хваля пратэстаў, бо на кожнае пяціпрацэнтнае павышэнне аўтааматары так не рэагавалі. Да таго ж многім удзельнікам пратэсту давялося заплаціць немалыя штрафы.

Сёлета кіроўцы пачалі пратэставаць пасля таго, як петыцыю супраць новай дзяржпошліны, пад якой было сабрана больш за 78 тысяч подпісаў, улады назвалі “дэмагогіяй” .



Няма запісаў для адлюстравання