Мікалай Статкевіч патэлефанаваў родным

2

“Гэта быў вельмі кароткі званок – не болей за пяць хвілін, – расказала Марына. – Справа ў тым, што час, адведзены на тэлефанаванні, вельмі абмежаваны – усяго 15 хвілін на месяц. І адлічваць яго пачынаюць, як толькі Мікалай падыйшоў да тэлефона. Нікога не хвалюе, працуе тэлефон ці не, як гэтым разам, калі Міколу прыйшлося пераходзіць да іншага апарата. Усё ідзе ў залік, а зусім не “чысты” час размоваў. Таму і распытаць яго не паспела толкам. Ведаю толькі, што ў камеры зараз цёпла, на здароўе Мікола не скардзіцца, шмат чытае. І нават, амаль святочная навіна ёсць – на атаварцы з’явіліся лімоны і часнык.  Гэта, сапраўды, амаль свята.

Зрэшты, святы набліжаюцца, і Мікалай Статкевіч прасіў праз сайт павіншаваць усіх неабыякавых людзей з Калядамі і Новым годам, пажадаў нам добрых пераменаў, не губляць надзеі і ніколі не здавацца.”



Няма запісаў для адлюстравання