Максім Вінярскі абвесціў галадоўку з нагоды арышту

1

Суд прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку правядзення альбо арганізацыі масавага мерапрыемства).    

Актывіст папрасіў суд адтэрмінаваць выкананне пакарання на месяц з прычыны хваробы яго маці. 

На знак пратэсту супраць рашэння суддзі Вікторыі Шабуня Максім Вінярскі абвесціў галадоўку.

***

20 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся суд над Максімам Вінярскім. Гэта чарговы пераслед за пікет ля амбасады Украіны ў Мінску 30 лістапада.

Суддзя – Вікторыя Шабуня. 

Увечары 19 снежня Максім Винярскі быў затрыманы разам з актывісткай Наталляй Гарачка на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Падставай для затрымання стала тое, што Наталля ставіла знічку пад Чырвоным касцёлам з нагоды трэцяй гадавіны падзеяў Плошчы-2010, а Максім гэтым часам рабіў фотаздымкі. Іх даставілі ў РАУС Маскоўскага раёна. Праз некаторы час Наталлю адпусцілі, а Максіма перавялі ў Цэнтральны РАУС, дзе склалі пратакол за несанкцыянаваны пікет пад украінскай амбасадай. 

Нагадаем, што за салідарнасць з украінскім Майданам суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня 12 снежня пакарала штрафам актывіста Руху салідарнасці «Разам» Іллю Дабратвора. Яго абвінавацілі па арт. 23.34 КаАП РБ – парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў.


Няма запісаў для адлюстравання