Сёння — трэція ўгодкі разгону Плошчы ў Мінску (відэа)

5

Паводле афіцыйных звестак, перамогу на выбарах з вынікам амаль 80% атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Яго апаненты не набралі больш за 3%. Незалежныя назіральнікі адзначалі шматлікія парушэнні, а па выніках некаторых апытанняў, Лукашэнка набіраў менш за 50% галасоў, што азначала другі тур выбараў.

Вечарам 19-га снежня 2010-га ў Мінску прайшла акцыя пратэсту. Яна стала самай вялікай за апошнія гады і была жорстка разагнаная. Больш за 700 чалавек трапілі за краты. У тым ліку амаль усе кандыдаты ў прэзідэнты.

Image 95773

Image 95773

Вынікі выбараў паводле ЦВК выглядаюць наступным чынам:

1.

Лукашэнка А.Р.

79,65%

2.

Саннікаў А. А.

2,43%

3.

Раманчук Я. Ч.

1,98%

4.

Кастусёў Р.А.

1,97%

5.

Някляеў У.П.

1,78%

6.

Цярэшчанка В. І.

1,19%

7.

Рымашэўскі В.А,

1,09%

8.

Статкевіч М. В.

1,05%

9.

Міхалевіч А. А.

1,02%

10.

Ус Д. І.

0,39%

На сённяшні дзень за кратамі яшчэ знаходзіцца экс-кандыдат Мікалай Статкевіч.

Прапануем узгадаць падзеі снежня 2010-га. Відэа было падрыхтаванае Еўрарадыё два гады таму.

На еўрамайдане ў Кіеве пройдзе акцыя салідарнасці з Беларуссю  

Фота — bymedia.net


Няма запісаў для адлюстравання