Крымінальная ж справа на Руслана Мірзоева была ўзбуджана яшчэ ў верасні быццам бы за парушэнне парадку адбыцця хатняй «хіміі». Сам Руслан перакананы, што рэальнай падставай да пераследу сталі ягоныя відэаролікі пра жыцьцё МАЗу знутры і рэаліі минскага мікрараёну Курасоўшчына.

Так улетку, пасля з’яўлення ў інтэрнэце ролікаў пра побыт мазаўскіх рабочых, Руслана звольнілі з прадпрыемства, а за новыя відэаролікі пра наркаманаў і маладых злачынцаў у Курасоўшчыне ў жніўні аўтар быў затрыманы і асуджаны на 7 сутак арышту — нібыта за «непадпарадкаванне міліцыі». Але ж мы ўсе ведаем тыя ілжывыя пратаколы за “непадпарадкаванне міліцыі”, па якіх амаль заўсёды садзяць на суткі актывістаў дэмакратычнага руху.

Таму Малады Фронт перакананы, што галоўная прычына пераследу Руслана Мірзоева – ягоная грамадзкая дзейнасць, а крымінальная справа, па якой яго асудзілі – відавочна сфальсіфікаваная.

Малады Фронт заклікае праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызнаць руслана Мірзоева палітвязнем.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»