Чаму правабарончы сайт занеслі ў “чорны” спіc?

0

Генпракуратурай Беларусі на адрас Валянціна Стэфановіча быў дасланы адказ на ягоны запыт аб уключэнні сайту www.spring96.orgу спіс абмежаванага доступу.

Паводле дадзенага адказу, сайт арганізацыі быў унесены ў спіс абмежаванага доступа паводле рашэння Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у жніўні 2011 г. у сувязі з тым, што “дзеянні ад імя Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якая не прайшла ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь”.  Генеральная пракуратура таксама нагадвае, што за арганізацыю дзейнасці або ўдзел у дзейнасці арганізацыі, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць.

Праваабаронцы з ліквідаванай уладамі “Вясны” ўжо неаднаразова адзначалі, што іх пазбавілі рэгістрацыі па палітычных матывах, а рашэнне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна” у лістападзе 2003 г, у адпаведнасці з рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН ад 7 жніўня 2007 г. № 1296/2004 было прызнана парушэннем права на свабоду асацыяцыў, якое Беларусь павінна забяспечыць у адпаведнасці сваім абавязацельствам па МПГПП. Ураду было прапанавана забяспечыць заснавальнікам арганізацыі адпаведныя сродкі прававой абароны, уключна з перарэгістрацыяй ПЦ “Вясна” і кампенсацыяй.

Урад краіны не толькі не выканаў рашэнне КПЧ ААН, але і тройчы адмовіў у рэгістрацыі новаствораных сябрамі ПЦ “Вясна” грамадскіх аб’яднанняў. У выніку з відавочным нежаданнем легітымізацыі дзейнасці арганізацыі, сябры Рады ПЦ “Вясна”, у тым ліку старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі заявілі аб працягненні сваёй дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі.

У сувязі праваабаронцы заявілі, што:

Дзейнасць арганізацыі ў Беларусі носіць цалкам законны характар і мае на мэце  легітымную дзейнасць, скіраваную на абарону правоў і свабодаў чалавека;

Дзейнасць дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, скіраваная на стварэнне перашкодаў, аказанне ціску ці пераследу за ажыцяўленне праваабарончай дзейнасці, з’яўляецца парушэннем Канстытуцыі і ўзятых на сабе дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека;

Таксама яны нагадалі аб патрабаваннях міжнароднай і беларускай праваабарончай супольнасці аб  неадкладным і безумоўным вызваленні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.


Няма запісаў для адлюстравання