Ці вылучыць апазіцыя адзінага кандыдата?

0

Пра гэта паведаміў 12 снежня ў Брэсце сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

«Пакуль гэта яшчэ толькі праект, але ў яго ўсё больш прыхільнікаў. Я думаю, калі не ўдасца падчас мясцовай выбарчай кампаніі праймерыз для вызначэння лідара, які вылучаўся б кандыдатам у прэзідэнты, з ім пагодзіцца і альянс за справядлівыя выбары «Талака», — сказаў палітык.

Паводле яго слоў, мяркуецца, што дэлегатамі Усебеларускага кангрэса будуць тыя, хто вылучаўся кандыдатамі на мясцовых выбарах 2014 года, паведамляе БелаПАН.

«Я за тое, каб адзіны кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыі з’явіўся як мага раней і кангрэс правесці ў красавіку 2014 года», — сказаў Севярынец.


Няма запісаў для адлюстравання