Таварыства беларускай культуры ў Летуве зьвярнулася ў Віленскую дзяржаўную дырэкцыю культурнага рэзэрвата замкаў з просьбай атрымаць дазвол на ўстаноўку памятнага знака (крыжа, каменя ці табліцы) на Замкавай гары, дзе маглі быць перапахаваны паўстанцы 1863 года разам з Кастусём Каліноўскім. На тым месцы раней быў пастаўлены крыж з агароджай.
Дырэкцыя прыхільна аднеслася да гэтай справы. Аднак супраць гэтай ідэі выказалася дырэктар Нацыянальнага музэя Бірута Кульніце й Дэпартамэнт культурнай спадчыны.
Дарэчы, раней яна непрыхільна ўспрыняла й ідэю аднаўленьня беларускага музэю Івана Луцкевіча ў Вільні.
«Такая пазыцыя, на нашу думку, ня будзе спрыяць збліжэньню летувіскага й беларускага народаў, а толькі стварыць штучныя й непатрэбныя непаразуменьні” – гаворыцца ў звароце ТБК.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!