Беларусь пры рэжыме Лукашэнкі ніколі не стане сябрам Еўразвяза

2

У гэтым плане добра было б паглядзець на Славакію, кажа Супрунюк, які на днях вярнуўся з гэтай гасціннай краіны:

У сярэдзіне 90-х гадоў сітуацыя ў Славакіі ў чымсьці адзін у адзін нагадвала сітуацыю ў Беларусі. Там таксама на чале краіны былі людзі, якія мелі дыктатарскія замашкі. І народ даволі спакойна, але вельмі настойліва патрабаваў перамен у палітычным і эканамічным жыцці. Цяпер Славакія выперадзіла ўсіх сваіх краін-суседак, якія былі ў больш выгодных умовах.

Невялікая краіна Славакія ў канцы 80-х пазбавілася камуністычнай залежнасці і на пачатку 90-х развіталася з саюзам з Чэхіяй. Стала членам Еўразвяза ў 2004 годзе, а ў 2007-ым – увайшла ў Шэнгенскую зону. Ваганняў у правільнасці выбару ў народа не было.



Няма запісаў для адлюстравання