«Шэсць дзён мы прастаім, я ўпэўненая», – сказала ўкраінская спявачка Руслана Лыжычка, звяртаючыся сёння ўначы са сцэны да мітынгоўцаў, якія падтрымалі такі заклік.

Руслана таксама паведаміла, што нядаўна на Еўрамайдан ў Кіеў прыбылі пяць аўтобусаў з мітынгоўцамі з Каламыі ды пяць аўтобусаў з Валынскай вобласці.

Вядоўца са сцэны паведаміў, што Еўрамайдан Ужгараду абвесціў мабілізацыю мітынгоўцаў на кіеўскі Майдан.

Ноч на Еўрамайдане прайшла спакойна. Пратэстоўцы ўмацоўвалі барыкады. На сцэне ж працягваюць выступаць украінскія выканаўцы, сярод іншых некалькі песень уначы праспяваў гурт «Нэма».

17 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне ўкраінска-расейскай міждзяржаўнай камісіі. Паводле прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава, урад рыхтуе двухбаковыя дакументы.

Удзельнікі Еўрамайдану ў Кіеве. Фота wikipedia.org

Поделиться ссылкой: