Мікалай Статкевіч: Традыцыяй робяцца частыя вобшукі…

0

Добрай новай традыцыяй робяцца частыя вобшукі, пры якіх выварочваюцца ўсе рэчы”, – піша  Мікола Статкевіч пра навіны з турэмнага жыцця, паведамляе www.statkevich.org.

“Тут без асаблівых зменаў, хоць адчуваецца пэўная напружанасць. Добрай новай традыцыяй робяцца частыя вобшукі, пры якіх выварочваюцца ўсе рэчы. Але ў “амерыканцы” такое рабілася ледзь не праз дзень, таму не ўражвае. Увогуле, за гэтыя тры гады я атрымаў такі досвед, што здзівіць мяне нечым складана. А прымусіць “папрасіцца” тым болей. На дачакаюцца”, – такімі словамі завершыў палітвязень ліст да родных.
Марына Адамовіч, жонка Мікалая паведаміла таксама, што, па яе звестках, у камеры Мікалая Статкевіча ад пятніцы адключанае ацяпленне. Па афіцыйнай версіі, з-за аварыі.


Няма запісаў для адлюстравання