Беларускія пісьменнікі падтрымалі Майдан

1

Дарагія сябры, браты і сёстры! У гэтыя лёсавызначальныя дні і ночы ад імя пісьменнікаў Беларусі выказваем вам сваю шчырую павагу і падтрымку, – гаворыцца ў заяве. – Увесь свет сочыць сёння за падзеямі ўкраінскага Майдану. Многія беларусы плячо да пляча стаяць разам з вамі ў шыхтах супраціву, сотні тысяч падтрымліваюць вас. Салідарызіруючыся са сваімі ўкраінскімі калегамі, беларускія пісьменнікі далучаюць свой голас да вольных украінскіх гімнаў і жадаюць братэрскаму народу-суседу вытрымкі, мудрасці і мужнасці на еўрапейскім шляху. Будзьце годнымі памяці сваіх нацыянальных герояў!

Слава Украіне!”


Няма запісаў для адлюстравання