Родныя сустрэліся з палітвязнем Эдуардам Лобавым

0

Сустрэча працягвалася 3 сутак, – распавяла маці палітвязня Марына Лобава. Яна і брат павіншавалі Эдуарда з днём нараджэння.

Марына Лобава:

– Нармальна сябе адчувае, здаровы, усё ў парадку ў яго. Прасіў падзякваць усіх, хто павіншаваў яго з днём нараджэння, даслаў паштоўкі. 1 снежня яму споўнілася 25 гадоў. На гэты момант ён вучыцца – вось ужо чатыры месяцы вучыцца на электрасваршчыка. Затым, пасля выхады з калоніі, хоча яшчэ атрымаць вышэйшую адукацыю, хоча паступіць на гістарычны факультэт.

Эдуард Лобаў быў арыштаваны разам з кіраўніком Маладога Фронту Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 года. Па сфабрыканванай спецслужбамі справе аб хуліганстве яны былі асуджаныя да зняволення. Дашкевіч на 2 гады, а Лобаў – на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. “Такім чынам, праз некалькі дзён споўніцца 3 гады, як Эдуард за кратамі. І год застаецца да яго вызвалення,” – нагадала маці палітзняволенага.

 


Няма запісаў для адлюстравання