Пяць пытанняў для “Народнага рэферэндуму”

2

Рух “За Свабоду” прапануетакую пяцёрку пытанняў (тэмаў), адзначаючы пры гэтым неабходнасць дапрацоўкі іх фармулёвак.

1. Ці згодныя вы, што трэба выбіраць кіраўнікоў выканкамаў гарадоў, раёнаў і абласцей прамым галасаваннем грамадзян?

2. Ці згодныя вы, што неабходна павялічыць колькасць бясплатных месцаў у дзяржаўных ВНУ з 30% да 50% і зрабіць усё, каб беларускія дыпломы прызнаваліся ў Еўропе?

3. Ці згодныя вы, што ў выпадку, калі дзяржава не можа даць неабходную мэдычную дапамогу грамадзяніну да 16 гадоў, яно павінна аплаціць такое лячэнне ў Беларусі ці за мяжой?

4. Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю і спрашчэнне візавага рэжыму з Еўрапейскім Саюзам?

5. Ці згодныя вы, што ўсе праграмы і інстытуты, якія фінансуюцца бюджэтнымі грашыма, павінны даваць дэталёвую і публічную справаздачу пра даходы і расходы, акрамя выпадкаў, якія ахоўваюцца заканадаўствам пра ваенную і дзяржаўную тайну?

З гэтым пералікам пытанняў Рух “За Свабоду” будзе браць удзел у перамовах ініцыятараў “Народнага рэферэндуму” па вызначэнні канчатковага Топ-5.


Няма запісаў для адлюстравання