У гэтых нешматлікіх яшчэ жылых хатах Веткаўшчыны час затрымаўся нават не напрыканцы, а ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Няхай сабе і ёсць электрычнасць, але няма ні лядоўні, ні тэлевізара і тэлефона, ні нават радыё. Колькі хапае сілаў, вяскоўцы трымаюць гаспадарку.
Двойчы на тыдзень алей ды крупы можна набыць у аўталаўцы. Хоць хаты пераважна бедныя і вельмі бедныя, нават некалькі разоў на год у вёскі наведваюцца рабаўнікі ды злодзеі.
СПАДАРЫНЯ ВЕРА: “Жалеза кралі, дык гэта нішто. А грошы цыганы бралі. А так, трапак – не. Хустачак вузялок быў, дык ухапілі. Кніжку рэлігійную ўхапілі, дарагую кніжку”.
Не даюць спакою вяскоўцам і частыя госці-махляры, якія кожным разам спрабуюць надурыць новаю маною.
СПАДАРЫНЯ МАРЫЯ: “Мы вось чаго: “Бабуля, колькі вы пенсіі атрымліваеце? Мы з райсабесу. Колькі вы пенсіі атрымліваеце?” А чаго вы пытаецеся, калі вы з райсабесу? Райсабес жа налічыў – вы ведаеце, колькі я атрымліваю”.
Вымушаныя ж цяжка працаваць усё жыццё, вясковыя бабулі, як 90-гадовая спадарыня Вера, і цяпер абыходзяцца без старонняй дапамогі.
СПАДАРЫНЯ ВЕРА: “Дроваў у мяне хапае, наспажывала [нарыхтавала], не лянуюся. Улетку іду – якую галюку цягну, сяку – у печ”.
Раней спадарыня Вера ткала, як і іншыя бабулі, што дажываюць свой век на Веткаўшчыне, праславіўшы мясцовую вёску Неглюбка сваймі рушнікамі. Але майстрыхі адыходзяць, а разам з імі іхнае майстэрства ды часта і самі творы сапраўднага народнага мастацтва.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!