У выніковай Дэкларацыі Віленскага саміта Ўсходняга партнёрства Беларусь узгадваецца ажно 8 разоў

3

На фоне няўдачаў з Украінай і Арменіяй вынікі саміту адносна Беларусі выглядаюць ужо не такімі і сціплымі, улічваючы ўзровень і характар удзелу Беларусі ва Ўсходнім партнёрстве.

Для параўнання, на мінулым саміце ў Варшаве ў 2011 годзе еўрапейскімі  ўдзельнікамі была прынятая асобная Дэкларацыя па сітуацыі ў Беларусі, у якой патрабавалася вызваленне і рэабілітыцыя палітвязняў, а таксама выказвалася занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў краіне.

Дзякуючы прывентыўным дзеянням беларускай дыпламатыі, краіны-партнёры тады гэтую дэкларацыю не падпісалі. За гэтыя два гады, лічыць старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, BISS (зарэгістраваны ў Літве),  сітуацыя карэнным чынам змянілася, і Еўрапейскі саюз спрабуе намацаць іншы падыход у размовах з афіцыйным Мінскам.

Чаго ж тычацца згадкі пра Беларусь ў выніковай Дэкларацыі Віленскага саміта Ўсходняга партнёрства? 

1. Дзяжурная, пералічальная
2. Пра чаканні запуску перамоваў аб заключэнні Дамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму і Дамовы пра рэадмісію,
3. Пра “важны ўнёсак Беларусі ў еўрапейскую энэргетычную бяспеку праз істотны энэргетычны транзіт”,
4. Падтрымка далейшага дыялогу паміж Беларуссю і ЕС у сферы энэргетыкі,
5. Пра актыўнае далучэнне Арменіі і Беларусі да ЕСаўскіх ядзерных стрэс-тэстаў,
6. “Прынялі да ўвагі пашыраныя двухбаковыя сектарныя дыялогі паміж ЕС і Беларуссю па пытаннях эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва, аховы наваколля і адукацыі.
7. “ЕС працягвае свой удзел у Еўрапейскім дыялогу пра мадэрнізацыю з беларускім грамадствам”,
8. Пра абмен меркаваннямі паміж ЕС і беларускім урадам пра “вызначэнне найлепшых будучых варыянтаў супрацы па пытаннях мадэрнізацыі”.


Няма запісаў для адлюстравання