Васілю Парфянкову далі год калоніі строгага рэжыму

4

Згодна з судовым пакараннем, Парфянкова будуць яшчэ й прымусова лячыць ад алкагалізму. Да таго, як патрапіць у суд, ад 3 верасня Парфянкоў знаходзіўся на лячэнні ў Светлагорскім ЛПП № 1. Туды ён патрапіў пасля таго, як адбыў 5 сутак арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду.

У судзе Васіль Парфянкоў адмовіўся ад дачы паказанняў, такім чынам патлумачыўшы сваю пазіцыю: “Ніколі не лічыў прысуд у дачыненні да мяне законным, гэтак жа як і ўсталяванне прэвентыўнага нагляду, і не буду лічыць іх законнымі”. Сам апазіцыянер лічыць, што яго пераследуюць з-за  актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Пасля абвяшчэння прысуду Парфянкову начапілі наручнікі.


Няма запісаў для адлюстравання