Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ. Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ.

Пакуль невядома, куды ўсё ж такі будзе дастаўлены ксёндз Лазар. Па звестках “Народнай Волі”, месца ягонай прапіскі – касцёл у Мар’інай Горцы. Зараз родныя расшукваюць яго.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»